У Мінску ва Уруччы асвяцілі крыж і пляцоўку пад будаўніцтва новага касцёла.
- Падрабязнасці
17 чэрвеня ў парафіі Cв. Андрэя Апостала ў Мінску (Уручча) адбылося асвячэнне крыжа і пляцоўкі пад пабудову новага касцёла.
Гэтай падзеі айцы палатыны і парафіяне чакалі некалькі гадоў. На тэрыторыі будоўлі вернікі і прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Кананічная візытацыя айца правінцыяла Правінцыі Звеставання Панна Таварыства Каталіцкага Апостальства.
- Падрабязнасці
З 9 па 16 мая бягучага года адбылася кананічная візытацыя айца правінцыяла Правінцыі Звеставання Панна Таварыства Каталіцкага Апостальства Адрыяна Гальбаса SAC з правінцыяльным адміністратарам а. Пятром Янкоўскім SAC.
Паллатын з Беларусі дк. Яўген Юршо прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне.
- Падрабязнасці
7 мая ў Алтажаве (Польшча) восем дыяканаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сярод іх быў адзін беларус – дыякан Яўген Юршо SAC з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія).
У Жлобіне будзе асвечана новая каталіцкая святыня
- Падрабязнасці
На 16 чэрвеня 2016 года ў Жлобіне запланавана ўрачыстае асвячэнне каталіцкай святыні Маці Божай Каралевы Свету.
Яе будаўніцтва амаль завершана, засталося выканаць некаторыя аздобныя працы і добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама скончыць напісанне алтарнага абраза.